Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

17.01.2019

Раённы конкурс апавядальнікаў народнай прозы

Раённы конкурс апавядальнікаў народнай прозы

ў межах адукацыйна-культурнай праграмы

“Традыцыйная культура і моладзь”

 

16 студзеня 2019 года на базе ЦДАДіМ “Ветразь” адбыўся Другі адкрыты конкурс апавядальнікаў беларускай народнай прозы “Кацігарошак”, які праводзіўся ў адпаведнасці з раённай адукацыйна-культурнай праграмай “Традыцыйная культура і моладзь”.

Мэта конкурсу: падтрымаць праграму штогадовага правядзення ў Кастрычніцкім раёне г. Мінска мерапрыемстваў, звязаных з прадстаўленнем вынікаў творчасці дзяцей, моладзі, настаўніцтва ў сферы вывучэння і засваення традыцый народнай апавядальнай культуры ў этнаграфічна- дакладнай форме, а таксама дзейнасці настаўнікаў, педагогаў, кіраўнікоў гурткоў апавядальнага жанру, якія развіваюць гэты накірунак на базе школ, устаноў дадатковай адукацыі, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

Задачы: эстэтычнае, маральнае, духоўнае выхаванне, фарміраванне паважлівых адносін моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй Бацькаўшчыны; стымуляванне цікавасці да вывучэння і асваення сапраўдных узораў традыцыйнай прозы беларусаў у асяроддзі моладзі навучальных устаноў рознага тыпу (школы, гімназіі, СНУ, ВНУ) і працуючай моладзі; падтрымка творчай актыўнасці моладзі, абмен вопытам па ўкараненню ўзораў народнай прозы ў сучасны адукацыйны працэс, выканальніцкую мастацкую практыку, формы сацыякультурнай дзейнасці.

Нашу школу з годнасцю прадставілі – Варабьёва Руслана і Макарэвіч Ганна - вучаніцы 1а і 7а класаў адпаведна, якія спаборнічалі у розных узроставых групах, у катэгорыях “Казка”, “Лічылка”, “Хуткамоўка”, і былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі. Дзякуй, дзяўчынкі! Віншуем і жадаем вам далейшых творчых поспехаў!

 

Разделы сайта